Працоўны візіт Святланы Ціханоўскі ў ЗША пачаўся ў нядзелю 18 ліпеня ў Вашынгтоне з сустрэчы з беларусамі дыяспары. На наступныя дні ў Святланы Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы на высокім узроўні ў Дзярждэпартамэнце (панядзелак, 19 ліпеня) і Белым доме (аўторак, 20 ліпеня).
Ціханоўская запрошаная на ўрачыстае адкрыццё двухпартыйнага беларускага камітэты ў Кангрэсе ЗША - групы амерыканскіх кангрэсменаў, якія будуць працаваць выключна па тэме Беларусі. Гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі ЗША аказвае такую падтрымку беларусам.
Адной з мэт гэтай паездкі заяўлена вяртанне ўвагі заходніх СМІ да Беларусі. Ціханоўская казала раней пра неабходнасць узмацнення рэжыму санкцый у дачыненні да цяперашняга кіраўніцтва Беларусі.
Паводле афіцыйных дадзеных беларускіх уладаў Святлана Ціханоўская набрала крыху больш за 10% галасоў у ходзе леташніх прэзідэнцкіх выбараў. Пераможцам быў абвешчаны Аляксандр Лукашэнка. Апазіцыя лічыць вынікі сфальсіфікаванымі.
юл